Ян Салановіч

студэнт БДУІР

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 1 чэрвеня 1999

Дата затрымання: 1 лістапада 2020

Ян Салановіч - студэнт 4-га курса дзённага аддзялення БДУІР.

Першага лістапада 2020 года яго затрымалі ў Мінску на мірным вулічным шэсці супраць тэрору і адвезлі ў РУУС Партызанскага раёна. Па словах маці, там яго дапытвалі, аказвалі ціск, у выніку чаго ён прызнаўся ў 15 эпізодах удзелу ў мірных сходах за жнівень, верасень і кастрычнік 2020 года.

Па стане на 15 снежня ў агульнай суме Яну прысуджана 115 сутак адміністрацыйнага арышту (адбылося 8 судоў). 

Ён адбывае прысуджаныя яму арышты ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама.

Маці палітвязня Яна Салановіча: "Я чакала ў машыне шэсць гадзін, але ён так і не выйшаў”

Беларускія праваабаронцы прызналі 21-гадовага студэнта БДУІР Яна Салановіча палітзняволеным: ён бесперапынна знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна месяц. У мінулую пятніцу над ім прайшоў шосты суд за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – агулам хлопцу прысудзілі ўжо 86 сутак. Яго мама Вольга Салановіч ўпэўненая, што гэта яшчэ не канец: па яе інфармацыі, на сына складзена яшчэ некалькі пратаколаў. У інтэрв'ю «Вясне» яна распавяла аб захапленнях сына і сваім чаканні.

Сімвалічны "хросны" у межах кампаніі #WeStandByYou - дэпутат Бундэстага Германіі і намеснік старшыні групы “Альянс 90/Зялёныя” Канстанцін фон Нотц:

“Беларускі народ ужо занадта доўга змагаецца за дэмакратыю ў сваёй краіне. Мы павінны падтрымаць іх у іх намаганнях. Мы не павінны дазволіць, каб іх прымусілі маўчаць праз гвалт, рэпрэсіі і адвольныя арышты. Як дэмакрат і парламентарый, я падтрымліваю пратэст дэманстрантаў у Беларусі. Такіх маладых людзей, як Ян Салановіч, якія мужна і з вялікай вытрымкай мірна адстойваюць дэмакратыю, свабоду і сумленныя новыя выбары, нельга судзіць. Таму для мяне гонар і асаблівы клопат стаць для яго “хросным”. Рэпрэсіі супраць студэнтаў павінны скончыцца. Я заклікаю забяспечыць належную законнасць і вызваліць Яна Салановіча і ўсіх незаконна затрыманых”.

25 студзеня стала вядома, што Яна Салановіча адлічылі з апошняга курса БДУІР, дзе ён навучаўся. І ў гэты ж дзень позна ўвечары яго без тлумачэння прычын адпусцілі з ізалятара на волю.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»