Ян Рымараў
Дата нараджэння: 12 ліпеня 1995
Дата затрымання: 25 лютага 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Качалава Наталля
Пракурор: Фядорчанка Сямён
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 48

З матэрыялаў справы вынікае, што жыхар Жлобіна Ян Сяргеевіч Рымараў у мясцовым чаце “Жлобін для жыцця” ў перыяд з 10 па 22 жніўня 2020 года зняважыў прадстаўніка ўлады – намесніка начальніка УУС Жлобінскага райвыканкама Дзмітрыя Дзядзюна з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі. Яму было прад'яўлена абвінавачванне па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады).
Суд пастанавіў прызнаць Яна Рымарава вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады.
25 лютага ён паехаў адбываць пакаранне ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №48.
![]()
Жлобін: за знявагу супрацоўніка міліцыі ў чаце - два гады "хіміі"