Ян Фалькін

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 26 чэрвеня 1996

Дата затрымання: 30 верасня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Шабуня Вікторыя

Пракурор: Цвяткоў Арцём

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Хільдэгарда Бентэле, дэпутатка Еўрапарламента

Ян Сяргеевіч Фалькін быў затрыманы 30 верасня 2020 г. Дома прайшоў вобшук, падчас якога былі выняты ноўтбук, мабільны тэлефон і рацыя. 

На судзе 19 ліпеня 2021 г. Ян Фалькін прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). Яму прысудзілі тры гады і шэсць месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Як стала вядома ў канцы жніўня 2023 г., палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з ПК № 1.

Хто на лаве падсудных і якія абвінавачванні ім прад'яўленыя?

Абвінавачванне тычыцца акцый пратэсту, якія прайшлі ў Менску 9-11 жніўня, а таксама акцыі 13 верасня ў раёне ст. метро Пушкінская. Паводле матэрыялаў справы, Фалькін, Літвіненка, Мацюх і Барысаў, уступіўшы ў змову, планавалі ўдзел у акцыях пратэсту, вызначалі маршрут, узгаднялі дзеянні ў выпадку затрымання. Абвінавачаныя знаходзіліся ў телеграм-чаце пад назвай "Час X", дзе і вялося абмеркаванне.

За дым, падшыпнікі, шарыкі з фарбай чацвёра мінчан атрымалі ад трох з паловай да пяці гадоў калоніі

19 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска вынесены прысуд чатыром менчукам, абвінавачаным па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса (Масавыя беспарадкі) і па артыкуле 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Палітвязні Ян Фалькін, Уладзіслаў Барысаў, Мікіта Літвіненка, а таксама Уладзімір Мацюх атрымалі ад трох з паловай да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня. Бок дзяржабвінавачання прадстаўляў памочнік пракурора Арцём Цвяткоў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»