Ягор Сугойдзь
аўтаслесар
Дата нараджэння: 29 снежня 1989
Дата затрымання: 7 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: Следчая турма №8

Ягор Сугойдзь - аўтаслесар з Мінску. Быў затрыманы па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
9 жніўня Ягор з сябрамі пайшоў да стэлы на акцыю пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Там ён заскочыў на міліцэйскі аўтазак і ўпаў адтуль, калі той ехаў на поўнай хуткасці. Таксама быў збіты АМАПам. Яго закінулі ў аўтазак, але з аўтазака яго забрала хуткая дапамога і адвезла ў 5-ю бальніцу. Медыкі канстатавалі пералом шасці рэбраў з правага боку з пашкоджаннем лёгкага, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, расколіну барабаннай перапонкі.
21 жніўня яго перавялі ў БХМД для далейшага лячэння. 31 жніўня яго выпісалі з лякарні з падаўжэннем бальнічнага на месяц.
Ягора забралі ў Галоўнае ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску. Адтуль яго перавялі ў ЦІП на вул. Акрэсціна, а пазней - у СІЗА-1. У доме, дзе жыве Ягор, прайшоў ператрус, падчас якога забралі жорсткі дыск з кампутара.
Ягору Сугойдзю было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках)
Утрымліваўся ў СІЗА-1 г. Мінска, перавялі ў СІЗА Жодзіна.
![]()
«У галаве дзьве гематомы, а саджаюць у турму». Мужчына, які ўпаў з аўтазаку, стаў фігурантам справы аб масавых беспарадках