Ягор Пракапчук
Дата нараджэння: 12 кастрычніка 2001
Дата затрымання: 19 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Філонік Вера
Месца зняволення: ПК № 22

Ягор Вітальевіч Пракапчук быў затрыманы ў Брэсце 19 жніўня разам з бацькам Віталём.
Абвінавачаны ў межах справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у масавых беспарадках".
10 сакавіка 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста Ягору і яшчэ 8 іншым фігурантам гэтай крымінальнай справы вынеслі прысуды. Ягор Пракапчук атрымаў чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Праваабаронцам стала вядома, што 6 студзеня 2022 адміністрацыя калоніі змясціла Ягора ў штрафны ізалятар на тыдзень. Але прычыны сваякам не паведамілі. Маці Ягора кажа, што ён нядаўна хварэў і нават быў на бальнічным. Палітвязень толькі нядаўна выйшаў з ШІЗА пасля папярэдняга арышту — гэта ўжо трэці раз, калі яго караюць "суткамі" ў ізалятары.
![]()
Повязь кратамі: якія сем’і апынаюцца ў турмах. Частка першая
![]()
Больш за 20 пацярпелых міліцыянтаў. У Брэсце за масавыя беспарадкі 10 жніўня судзяць адразу дзевяць чалавек
![]()
"Камяні ў нас кідалі як па камандзе": што кажуць міліцыянты ў судзе па сутыкненнях у Брэсце 10 жніўня
![]()
Ад 3 да 4,5 гады калоніі. У Брэсце запрасілі тэрміны для дзевяці чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня
![]()
У Брэсце на 3-4,5 гады калоніі асудзілі дзевяць чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня