Ягор Кузьмянкоў

Дата затрымання: 13 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму

Суддзя: Шаціла Сяргей

Пракурор: Чабатароў

Месца зняволення: СІЗА-1

Яўген Кузьмянкоў.

Яўген Кузьмянкоў - мінчук, абвінавачаны паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак). 

Па матэрыялах следства, вечарам 9 жніўня 2020 года ён знаходзіўся на праспектах Машэрава і Пераможцаў у Мінску, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, дзейнічаючы ў групе асоб, прыняў удзел у дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак: публічна выкрыкваў лозунгі, здзяйсняў гучныя воплескі рукамі. Таксама яму ставілі ў віну ўдзел у акцыі 6 верасня.

На жнівеньскай акцыі Яўген атрымаў раненне ад гумавай кулі.

У Кастрычніку 2021 года яго прысудзілі да пазбаўлення волі на тэрмін 1 год і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму. 

"Паехаў з футбольнымі фанатамі паглядзець, што робіцца ў горадзе": судзяць мінчука, параненага ў жніўні

Суд Савецкага раёна Мінска 7 кастрычніка разглядае справу Яўгена Кузьмянкова. Яго вінавацяць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

"Выкрыкваў лозунгі, блакаваў рух транспарту". Яшчэ аднаго мінчука прысудзілі да пазбаўлення волі

Суд Савецкага раёна Мінска 8 кастрычніка вынес прысуд па справе Яўгена Кузьмянкова. Яго абвінавацілі у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 артыкула 342 КК РБ — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Палітвязні знаходзяцца па адрасах: