Ягор Круглік

Дата затрымання: 23 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Крупец Сяргей

Студэнта 4-га курса БДМУ Ягора Кругліка асудзілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыях пратэсту ў Фаніпалі. Суд праходзіў ў судзе Дзяржынскага раёна. 

Суддзя Сяргей Крупец 20 студзеня 2023 года асудзіў яго да двух гадоў "хатняй хіміі"

"Хапуны", прысуд у 2 гады калоніі, заклікі міліцыянтаў "здацца" ў мясцовым чаце: што вядома пра "фаніпальскую справу" за падзеі 2020 года

23 жніўня зноў адбыліся затрыманні. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа пры падтрымцы САХРа затрымалі трох мужчын за ўдзел у тых жа акцыях пратэсту ў 2020 годзе. З імі апублікавалі "пакаяльныя" відэа. Сярод затрыманых — студэнт 4-га курса БДМУ Ягор Круглік.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»