Ягор Карапузаў
Былы палітвязень
Дата затрымання: 15 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Зубеня Міхаіл
Групы: Сілавікі
Ягор Карапузаў - жыхар Віцебска, асуджаны на адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у прапаўчую ўстанову адкрытага тыпу па крымінальнай справе па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады).
Прычына - слова «тварь», якое мужчына ўжыў у паведамленні ў тэлеграм-канале «Банда Лукі». Суд палічыў гэта «публічнай абразай прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў».
Адбывае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №21 у Мазыры.
Поўнасцю адбыў пакаранне і выйшаў на волю напрыканцы жніўня.
Былому кантрактніку ўнутраных войскаў прысудзілі «хімію» за абразу міліцыянта