Ягор Дашэвіч
Дата нараджэння: 5 жніўня 1992
Дата затрымання: 21 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Лубнік Вольга
Групы: Бізнесмены
Ягор Віктаравіч Дашэвіч мае вышэйшую адукацыю, працуе індывідуальным прадпрымальнікам. З 21 па 24 сакавіка 2023 года мужчыну ўтрымлівалі пад вартай.
У судзе Пінскага раёна і горада Пінска 1 чэрвеня 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Лубнік прызнчыла Ягору два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу (“хіміі”).
23 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
"Не спадабаўся пункт гледжання". Жыхару Пінска прызначылі два гады "хіміі" за абразу Лукашэнкі