Ягор Храменя
электрагазазваршчык
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 чэрвеня 1998
Дата затрымання: 10 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 8 ліпеня 2022
Суддзя: Дудаль Антон
Пракурор: Хадневіч Ірына
Групы: Рабочыя, Спартсмены
Ягор Валянцінавіч Храменя да заключэння пад варту працаваў на ААТ "Белшына" электрагазазваршчыкам, займаўся спортам. Займаецца адзінаборствамі. Перамагаў на Адкрытым кубку Беларусі па MMA (змяшаныя баявыя майстэрствы).
У матэрыялах справы ёсць некалькі хадайніцтваў з месца працы маладога бабруйчаніна, ад кіраўніка спартыўнай секцыі, і нават ад суседзяў па хаце. Усе яны характарызуюць хлопца як спакойнага, сумленнага, справядлівага.
Маладога бабруйчаніна абвінавацілі у тым, што ўвечары 9 жніўня ён "здзейсніў гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у мэтах перашкодзіць яго законнай дзейнасці". Гаворка ідзе пра ўдары ў галаву і распыленне пярцовага балончыка «Шок», якое прывяло да апёку сятчаткі вока.
– Віну прызнаю часткова, – сказаў Ягор Храменя, які ўжо 10 жніўня напісаў яўку з павіннай, пасля затрымання на плошчы. – Затрымлівалі мяне па артыкуле 23.34, але адразу па прыездзе ў аддзяленне я вырашыў прызнацца ў тым, што адбылося напярэдадні.
На судзе Ягор Храменя зноў і зноў сцвярджаў: нікога не біў.
— Калі б я нанёс удар, пашкоджанні былі б больш сур'ёзнымі, ушыбам вуха б наўрад ці абышлося, — сказаў хлопец, у актыве якога 10-гадовы стаж заняткаў адзінаборствамі, рэгулярны ўдзел у вулічных баях "Стрэлка", перамога на адкрытым Кубку РБ па ММА.
13 лістапада 2020 года суддзя раённага суда Антон Дудаль прызнаў Храменю вінаватым па арт. 364 КК РБ і абвесціў прысуд: 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з выплатай маральнай шкоды ў памеры 1 000 рублёў.
Адбываць пакаранне хлопца накіравалі ў Папраўчую калонію №3 ("Віцьба").
8 ліпеня 2022 г. Ягор Храменя цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю.
Бабруйск: Два гады пазбаўлення волі за гвалт над супрацоўнікам міліцыі
Вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Бабруйска Ягора Храмені
Бабруйчаніна судзяць за гвалт у дачыненні да міліцыянта