Ягор Клімовіч

Дата нараджэння: 29 траўня 2001

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчэрба Юльяна

Клімовіч Ягор Аляксандравіч быў асуджаны ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 25 і 26 сакавіка 2024 года справу разгледзела суддзя Шчэрба Юльяна.

Ягору прысудзілі "хатнюю хімію", тэрмін невядомы. 

Пра затрыманне Ягора Клімовіча праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі 18 студзеня 2024 года. Тады ж было апублікавана і відэа з ім, на якім хлопец "прызнаваўся" ва ўдзеле ў пратэстах і супраціве міліцыянтам. Ягор падчас пратэстаў даў інтэрв'ю каналу Аляксея Навальнага.

19 красавіка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»