Іван Зубко

кухар

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 27 верасня 1995

Дата затрымання: 16 лістапада 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 3 траўня 2021

Дата вызвалення: 1 снежня 2023

Суддзя: Астапенка Дзмітрый

Пракурор: Кунцэвіч Вікторыя

Справы: Пратэсты Мінск

Іван Андрэевіч Зубко — кухар з Мінску, асуджаны паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Згодна з абвінавачваннем, Іван 1 лістапада 2020 года з 14.00 да 15.12 каля дома № 99 па праспекце Незалежнасці ўзяў удзел у маршы і, знаходзячыся ў ягоных першых шэрагах, на праезнай частцы праспекта публічна выкрыкваў лозунгі, а на патрабаванні сілавікоў спыніць такія дзеянні Іван не рэагаваў і ўстаў у счэпку. Сваю віну Іван Зубко не прызнаў — ён адзначыў, што 1 лістапада выйшаў выказаць свой мірны пратэст супраць хлусні.

Івану Зубко было адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы на дзеянні сілавікоў, якія яго брутальна затрымлівалі 1 лістапада.

Суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Дзмітрый Астапенка 3 лютага 2021 года агучыў прысуд у дачыненні да Івана Зубко: тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Менавіта столькі прапаноўвала дзяржабвінаваўца Кунцэвіч.

3 траўня 2021 г. палітвязень пачаў адбываць пакаранне.

Падчас адбывання пакарання на Івана Зубко распачалі яшчэ адну крымінальную справу — верагодна, паводле арт. 327 або 328 Крымінальнага кодэкса. У выніку палітвязню прызначылі 4 гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Выйшаў на волю з ПК-17 у пачатку снежня 2023 г. 

"Ахвяраваў сабой дзеля іншых". За блакаванне дарогі падчас маршу пратэсту судзяць Івана Зубко

У судзе Заводскага раёна горада Мінска 2 лютага прайшло судовае паседжанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 25-гадовага кухара Івана Зубко. На працягу двух з палавой гадзін суд паспеў дапытаць абвінавачанага і сведак (частка з якіх не з'явілася), вывучыць пісьмовыя матэрыялы справы, выслухаць спрэчкі бакоў і апошняе слова Івана. "Вясна" падрыхтавала хроніку судовага паседжання.

 

"Бліжэйшыя тры гады буду рабом". Вынесены прысуд у дачыненні да Івана Зубко

Суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Дзмітрый Астапенка 3 лютага агучыў прысуд у дачыненні да Івана Зубко. Яго прызналі вінаватым у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту (частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ). Прысуд — тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Менавіта столькі прапаноўвала дзяржабвінаваўца Кунцэвіч.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»