Іван Заліўка

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Ратнікава Аксана

3 жніўня 2021 года ў судзе Ленінскага раёна суддзя Аксана Ратнікава прысудзіла Івана Заліўку да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Яго прызналі вінаватым у тым, што, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ён пакінуў абразлівы каментар на адрас ўчастковага міліцыянта з Бабруйска ў групе Вольгі Карач у "Аднакласніках" ў ліпені мінулага года.

На працэсе Заліўка цалкам прызнаў сваю віну і паспрабаваў папрасіць прабачэння перад міліцыянтам, аднак той прабачэнні не прыняў і запытаў маральную кампенсацыю ў 1000 рублёў. Магілёвец прынёс грошы проста на судовае пасяджэнне і выплаціў міліцыянту грошы — для гэтага ў працэсе быў абвешчаны перапынак.

 

Магілёўцы атрымалі "хатнюю хімію" за абразу міліцыянтаў

Суды Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў Магілёва 3 жніўня вынеслі прысуды двум магілёўцам за абразу супрацоўнікаў міліцыі, піша MayDay.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»