Іван Памесячны
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 350 Крымінальнага кодэкса — Знішчэнне, блакаванне ці мадыфікацыя камп’ютарнай інфармацыі
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Мохараў Аляксандр
Справы: Пратэсты Гомель
Групы: Рабочыя
Івану Яўгенавічу Памесячнаму ў судзе Савецкага раёна Гомеля 12 красавіка 2024 года прызначылі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі "блакаванні або мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі, што пацягнула цяжкія наступствы" паводле ч. 3 арт. 350 Крымінальнага кодэкса. Прысуд вынес суддзя Аляксандр Мохараў. Акрамя таго гамяльчаніна абавязалі выплаціць прадпрыемству 98 500 рублёў у кошт кампенсацыі шкоды.
У Гомелі асудзілі работніка, які ў адзіночку спыніў цэх свайго завода