Іван Варабей

Дата затрымання: 31 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 25 кастрычніка 2023

Суддзя: Сасноўскі Дзмітрый

Івана Алегавіча Вараб'я і Дзяніса Вараб'я прызналі вінаватымі ў здзеку над дзяржаўным сцягам паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса за тое, што летам яны сарвалі чырвона-зялёны сцяг з будынку сельскага клуба і пашкодзілі яго мацаванне. Жорсткі прысуд хлопцам вынес суддзя Дзмітрый Сасноўскі. 

На судзе Дзяніс і Іван прызналі віну цалкам. Пракурор запрасіў для іх па аднаму году калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У судзе Круглянскага раёна 31 кастрычніка 2022 года менавіта такі тэрмін і прызначыў суддзя Дзмітрый Сасноўскі. 

Куды перавялі Івана з турмы № 4, невядома. 25 кастрычніка 2023 г. ён мусіў выйсці на волю. 

У Круглым двух хлопцаў адправілі ў калонію за сарваны з сельскага клуба сцяг

У судзе Круглянскага раёна 31 кастрычніка асудзілі двух мясцовых жыхароў 18 і 19 гадоў да года калоніі кожнага. Дзяніса Вараб'я і Івана Вараб'я прызналі вінаватымі ў здзеку над дзяржаўным сцягам паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса за тое, што летам яны сарвалі чырвона-зялёны сцяг з будынку сельскага клуба і пашкодзілі яго мацаванне. Жорсткі прысуд хлопцам вынес суддзя Дзмітрый Сасноўскі.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»