Іван Вабішчэвіч
Дата нараджэння: 26 ліпеня 1980
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Царык Вольга
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
10 снежня 2024 году спевака Івана Рыгоравіча Вабішчэвіча (Дзядзю Ваню) асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Працэс узначальвала суддзя Вольга Царык. Пра затрыманне 44-гадовага спевака стала вядома ў лістападзе. Музыканта вызвалілі ў зале суда.
3 студзеня 2025 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Спевака Дзядзю Ваню асудзілі да "хатняй хіміі"
Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня