Іван Соўпель
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 снежня 1993
Дата затрымання: 22 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 20 кастрычніка 2024
Суддзя: Семянчук Аляксандр
Пракурор: Ляшок Фёдар, Манько Андрэй
Справы: Пратэсты Брэст
Іван Андрэевіч Соўпель — жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) пасля акцый пратэсту ў горадзе ў жніўні.
Іван быў на волі пад падпіскай аб нявыездзе, але 22 сакавіка 2021 яго выклікалі да следчага і там затрымалі. Меру стрымання змянілі на ўтрыманне пад вартай.
8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года. Суддзя Аляксандр Семянчук пастанавіў прызнаць усіх 19 палітзняволеных, што праходзілі па справе, вінаватымі, а Івану Соўпелю прызначыў 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Іван знаходзіўся пад вартай у СІЗА-7, а 19 студзеня 2022 быў этапаваны ў бабруйскую ПК № 2.
Вядома, што адміністрацыя калоніі ў канцы лістапада 2022-га закінула палітвязня ў ШІЗА, але тэрмін і прычыны невядомыя.
У верасні 2023 г. стала вядома, што звестак ад Івана няма 1,5 месяцы. Хутчэй за ўсё, ён зноў змешчаны ў ШІЗА.
Напрыканцы кастрычніка 2023 г. з'явіліся звесткі, што Іван пераведзены ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу).
Паводле падлікаў праваабаронцаў вызваліўся ў кастрычніку 2024 г.
Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце
“Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай”. У Брэсце вынеслі прысуды пятай частцы абвінавачаных у “масавых беспарадках”