Іван Сауцін

Дата нараджэння: 12 кастрычніка 1978

Дата затрымання: 27 траўня 2022

Вынік суда: 9 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Хлышчанкоў Аляксей, Сяргейка Мікалай

Месца зняволення: ПК № 11

Групы: Актывісты

Іван Аляксандравіч Сауцін родам з Буда-Кашалёва, займаўся актывізмам і з'яўляўся валанцёрам «Краіны для Жыцця». Іван Сауцін быў затрыманы пры спробе перасячы мяжу з Польшчай. Затрыманы 27 траўня 2022 года зноў. У канцы чэрвеня быў экстрадаваны ў РБ. Раней яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага Кодэкса, у тым ліку і ў тэрарызме, абразе прадстаўніка ўлады.

У выніку тры з чатырох артыкулаў былі знятыя па выніках праверкі расійскага боку, што пацвярджаецца і праўладнымі каналамі. Па матэрыялах справы, ён у 2018 годзе прысвоіў больш за 68 тысяч рублёў. Асуджаны паводле ч. 4 арт. 209 КК - Махлярства. У той жа час следства зазначае, што ў 2020 ён удзельнічаў у акцыях пратэсту, "здымаў відэа, даймаў службы, мясцовую ўладу".

Рашэнне суда ад 23 снежня 2022 года - 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя - Хлышчанкаў Аляксей.

24 красавіка 2024 г. асуджаны паводле арт. 411 КК, вынік невядомы.

15 траўня 2024 года ў судзе Ваўкавыскага раёна будзе разгледжана справа на падставе ч. 2 арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). Суддзя Сяргейка Мікалай. 16 ліпеня 2024 года суддзя Собалеў Ігар разгледзіць апеляцыю. 8 жніўня 2024 года разгледзяць апеляцыю. Рашэнне набудзе моц. Старшыня судовай калегіі Гурын Руслан.

Адрас для лістоў: ПК № 11. 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»