Іван Раманоўскi

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Рыбакоў Аляксандр

1,5 года "хатняй хіміі" — за адзін каментар

9 сакавіка 2022 года ў судзе Лагойскага раёна вынесены прысуд 40-гадоваму Івану Раманоўскаму. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў і асудзілі на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімяі").

Акрамя таго, з абвінавачанага на карысць пацярпелага суд спагнаў матэрыяльнае пакрыццё маральнай шкоды ў суме 1,5 тысячы беларускіх рублёў.

Прысуд вынес суддзя Аляксандр Рыбакоў.

Паводле абвінавачвання, 10 ліпеня 2020 года Раманоўскі з дапамогай неўстаноўленай падчас следства прылады стварыў і размясціў на адной з персанальных старонак у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад фатаграфіяй начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў каментар. Следства выявіла, што ён утрымліваў публічную абразу, у непрыстойнай форме прыніжаючую гонар і годнасць прадстаўніка ўлады. Таксама каментар "быў размешчаны па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, звязанай з электаральнай кампаніяй 2020 года ў сувязі з выкананнем начальнікам міліцыі ўскладзеных на яго службовых абавязкаў".

Абвінавачаны прызнаў віну ў поўным аб'ёме.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»