Іван Ракіць

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 7 ліпеня 1992

Дата затрымання: 10 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 11 жніўня 2023

Справы: Пратэсты Брэст

Іван Генадзьевіч Ракіць — жыхар Брэста. На яго была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 363 КК (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня.

Па версіі абвінавачання, дзявятага жніўня Іван Ракіць на адной з вуліц Брэста ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мерапрыемстве, дзе аказаў супраціў міліцыянту — падпалкоўніку міліцыі Дзягелю —  і ўдарыў яго кулаком у сківіцу. Атрыманую супрацоўнікам траўму абвінавачанне аднесла да "лёгкіх цялесных пашкоджанняў". Ракіць на судзе сваёй віны не прызнаў.

9 сакавіка 2021 года яго прызналі вінаватым і прысудзілі два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму: менавіта такое пакаранне прасіў прызначыць пракурор. Ракіць быў узяты пад варту ў залі суда.

11 жніўня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю з ПК № 2, цалкам адбыўшы тэрмін.

Брэст: два з паловай гады калоніі за "удар супрацоўніка ў вобласць твару"

У Брэсце вынесены прысуд Івану Ракіцю. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 363 Крымінальнага кодэксу і прысудзілі два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму: менавіта такое пакаранне прасіў прызначыць пракурор. Ракіць узяты пад варту ў залі суда.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»