Іван Пархомчык

Дата нараджэння: 17 чэрвеня 2003

Дата затрымання: 1 чэрвеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шаціла Сяргей

У судзе Савецкага раёна горада Мінска 14 ліпеня 2023 года быў асуджаны Пархомчык Іван Алегавіч. Яго асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года - за адзін эпізод. У 2020 годзе Іван быў непаўналетнім.

Суддзя Сяргей Шаціла разгледзеў справу па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

18 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»