Іван Пацяйчук
Дата нараджэння: 20 студзеня 2004
Дата затрымання: 12 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў выхаваўчай калоніі (для непоўнагадовых)
Дата пачатку адбыцця пакарання: 12 ліпеня 2021
Суддзя: Шурын Дзмітрый
Месца зняволення: Выхаваўчая калонія № 2
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Ніна Штар, дэпутатка нямецкага Бундэстага ад Партыі зялёных

Іван Дзмітрыевіч Пацяйчук — фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Брэсце, узбуджанай пасля акцый пратэста ў горадзе пасля прэзідэнцкіх выбараў. На момант разгляду справы Іван быў непаўнагадовы.
Яму прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках 10 жніўня 2020 г.). Да суда Пацяйчук зназодзіўся на волі.
12 ліпеня 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста Івана Пацейчука асудзілі да трох гадоў выхаваўчай калоніі. Яго ўзялі пад варту ў зале суда.
У лістападзе 2022 г. МУС уключыў хлопца ў Спіс "экстрэмістаў".
![]()
29 гадоў калоніі на ўсіх. Вынесеныя прысуды яшчэ васьмі фігурантам справы аб масавых беспарадках у Брэсце
![]()
У Брэсце пачалі судзіць чацвёртую партыю абвінавачаных у масавых беспарадках