Іван Ніканаў
студэнт БДУІР
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 лістапада 1998
Дата затрымання: 12 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 21 студзеня 2022
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Студэнты
Іван Уладзіміравіч Ніканаў — студэнт БДУІР, быў затрыманы 12 кастрычніка 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса — "групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Гэтая справа заведзена на Івана за яго ўдзел у акцыі пратэсту 25 кастрычніка 2020 года.
Іван знаходзіўся ў СІЗА-1.
20 снежня 2021 пачаўся разгляд справы. 22 снежня 2021 суд прызначыў Івану пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Хлопец быў вызвалены ў зале суда.
З 21 студзеня 2022 Іван адбываў пакаранне ў ПУАТ № 7.
У канцы чэрвеня 2022 стала вядома, што палітзняволены ўцёк з ПУАТ і цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі.
Студэнта БДУІР Ніканава пакаралі трыма гадамі абмежавання волі