Іван Норка
Дата нараджэння: 25 снежня 1957
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Кміта Мікалай
Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост
Норка Іван Вацловіч - жыхар Баранавіч. 17 ліпеня 2023 г. супраць мужчыны быў адміністрацыйны суд (за тое, што ў сацсетцы «Аднакласнікі» меў відэа з лагатыпам «Белсату»), за што атрымаў 15 б.в. штрафу (555 рублёў) плюс канфіскацыю тэлефона. Пазней пенсіянера абвінавацілі па ч. 2 арт. 367 КК.
Асуджаны судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы па ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. 22 жніўня 2023 года справу разгледзеў суддзя Мікалай Кміта.
15 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Баранавіцкага пенсіянера асудзілі да "хатняй хіміі" за паклёп на Лукашэнку