Іван Кузюр
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 7 ліпеня 1983
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 6 сакавіка 2023
Суддзя: Стасевіч Мікалай
Справы: Справа Зельцэра
Іван Васільевіч Кузюр быў затрыманы ў Брэсце па па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Іван праходзіў па крымінальнай справе паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
На пачатку ліпеня 2022 г. быў пераведзены з СТ № 8 у брэсцкі СІЗА-7.
12 верасня 2022 г. у судзе Іванаўскага раёна быў вынесены прысуд палітвязню: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф 100 б. в.
Палітвязень адбываў пакаранне ў наваполацкай папраўчай калоніі № 1.
Іван выйшаў на волю ў пачатку сакавіка 2023 г.
Палітзняволенага берасцейца асудзілі да двух гадоў калоніі па "справе Зельцэра"