Іван Курыленка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 10 снежня 1976

Дата затрымання: 17 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 17 ліпеня 2021

Дата вызвалення: 16 ліпеня 2024

Суддзя: Карпенка Галіна

Пракурор: Мончанка Іван, Федосік Ганна

Іван Іванавіч Курыленка - жыхар Кармянскага раёна.

Асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за тое, што ў "Аднакласніках" рабіў рэпосты публікацый пра міліцыянтаў. Яго прызналі вінаватым па артыкулах 369 КК (Абраза прадсаўніка ўлады) і 188 КК (Паклёп).

З 17 ліпеня 2021 года пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 6.

Па падліках, выйшаў на волю 16 ліпеня 2024 г. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»