Іван Кулько
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 10 красавіка 1990
Дата затрымання: 8 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 29 красавіка 2023
Іван Мікалаевіч Кулько асуджаны на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу прадстаўніка ўлады ў інстаграме (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).
З 8 траўня Іван адбывае пакаранне ў папраўчай установе №21. Там яго паставілі на ўлік як схільнага да экстрэмізму, пабега і захопу закладнікаў. На дзвяры ў яго пакой і над ложкам Івана шыльды жоўтага колеру.
29 красавіка 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.