Іван Красоўскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 6 сакавіка

Дата затрымання: 24 верасня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Пракурор: Маліко Анастасія

Групы: Актывісты

Іншыя пазнакі: Завочныя суды, Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Фота: MaksLongLive

Іван Іванавіч Красоўскі — актывіст анархісцкага руху з Заслаўля.

Быў затрыманы першы раз 12 жніўня. Тады яго прымусілі падпісаць шмат папераў, сярод якіх — пратаколы, позва ў армію. Івана моцна збівалі ў РУУС і на Акрэсціна. На волі хлопец апынуўся ў інвалідным вазку.

Другі раз быў затрыманы ўвечары 24 верасня. Раней ён казаў сваім сябрам, што за ім сочаць.

Івана змясцілі пад варту. У дачыненні да яго была распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — “Удзел у масавых беспарадках”.

Знаходзіўся ў статусе абвінавачанага і ўтрымліваўся да суда ў СІЗА-1 г. Мінска.

На судзе стала вядома, што артыкул Івана перакваліфікавалі на 342 Крымінальнага кодэксу — "Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". 

19 лютага 2021 года суд Савецкага раёна вынес прысуд Івану Красоўскаму: тры гады абмежавання волі з накірованнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — "хіміі". Хлопца вызвалілі ў зале суда.

Ён пакінуў Беларусь і знаходзіцца ва Украіне.

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася завочна 30 кастрычніка 2024 г. у судзе Мінскага раёна. Суддзя Дар'я Ракуцька.

Пасля Акрэсціна прабыў у вазку каля двух тыдняў. Гісторыя пераследу палітвязня Івана Красоўскага

18-гадовы актывіст анархісцкага руху Іван Красоўскі быў затрыманы ў жніўні і жорстка збіты сілавікамі, пасля чаго трапіў у бальніцу і доўгі час перасоўваўся на інвалідным вазку. У канцы верасня яго зноў затрымалі, але цяпер яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Мінску паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. "Вясна" паразмаўляла з сябрамі Івана, праглядзела відэа, дзе Іван падрабязна распавядае пра збіццё і катаванні з боку сілавікоў, якім ён падвергнуўся 12-13 жніўня, — публікуем хроніку пераследу палітвязня Івана Красоўскага.

Праслухоўвалі тэлефон з сакавіка. У Мінску судзяць 18-гадовага палітвязня Красоўскага за пратэсты 10 жніўня

На судзе стала вядома, што тэлефон хлопца праслухоўваўся яшчэ з 3 сакавіка 2020 года, менавіта тэлефонныя размовы з акцыі пратэсту і ляглі ў аснову абвінавачвання Івана. Справу палітвязня разглядае суддзя Марына Фёдарава. “Вясна” з дапамогай валанцёраў і валанцёрак назірае за гэтым працэсам.

Актывіста анархісцкага руху Івана Красоўскага асудзілі да трох гадоў "хіміі"

Суд Савецкага раёна 19 лютага асудзіў 18-гадовага актывіста анархісцкага руху Івана Красоўскага на тры гады абмежавання волі з накірованнем ва ўстанову папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — "хіміі". Хлопца вызвалілі ў залі суда. Івана прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і абвінавацілі ў перакрыцці дарог у ноч з 10 на 11 жніўня на «Рызе».

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»