Іван Клімчук
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 17 снежня 1988
Дата затрымання: 21 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Групы: IT-спецыялісты, Блогеры
Справы: Пратэсты Мінск
Клімчук Іван Іванавіч праграміст і блогер. Быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту. Каля трох месяцаў утрымліваўся пад вартай ў СІЗА-1.
Суддзя Цэнтральнага раёна горада Мінска Вікторыя Шабуня 1 верасня 2022 года разгледзела справу па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і вынесла прысуд у 2 гады і 6 месяцаў "хатняй хіміі".
24 лістапада 2022 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.