Іван Ківа

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 18 ліпеня 1984

Дата затрымання: 4 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 4 жніўня 2021

Дата вызвалення: 25 снежня 2022

Суддзя: Рахманенка Таццяна

Іван Сяргеевіч Ківа — жыхар Магілёва, асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па артыкуле аб абразе прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК РБ).

Згодна з матэрыяламі справы, у верасні 2020 года Іван Ківа размясціў пад адным з тэкстаў у групе "Народны патруль", якая раней існавала ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте", абразлівы каментар у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, які утрымліваў ненарматыўную лексіку.

З 4 жніўня 2021 года пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 26, у канцы студзеня 2022 пераведзены ў ПУАТ № 24.

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 25 траўня 2022 г. пачалі разглядаць справу аб узмацненні рэжыму палітзняволенаму за "парушэнне парадку ў папраўчай установе". Вядома, што на Івана былі складзеныя чатыры рапарты за тое, што ён "прылёг на ложак".

У выніку Івану замянілі рэжым адбывання пакарання на зняволенне ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на 7 месяцаў.

Утрымліваўся ў гродзенскай Турме № 1. 

Іван цалкам адбыў пакаранне і 25 снежня 2022 г. выйшаў на волю.

Магілёў: вынесены прысуд Івану Ківу за абразу супрацоўнікаў міліцыі

Трое супрацоўнікаў міліцыі прад'явілі пазовы ў агульнай складанасці на 13 тыс. рублёў да магілёўца Івана Ківы, абвінавачанага па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»