Іван Кашко
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 10 красавіка 1987
Дата затрымання: 13 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 4 верасня 2024
Суддзя: Кулеш Віталь
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Заява аб прызнанні палітвязнем
Іван Аляксандравіч Кашко — байкер з Ліды, быў асуджаны да пазбаўлення волі паводле арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы), арт. 366 (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовы абавязак, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак), арт. 367 (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) Крымінальнага кодэксу. Прысуд невядомы, але звязаны з пазбаўленнем волі.
Прысуд агучыў суддзя Віталь Кулеш 12 снежня 2022 году ў Гродзенскім абласным судзе.
20 верасня 2022 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
23 лютага 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Выйшаў на волю 4 верасня 2024 г. па памілаванні.