Іван Карабельнікаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 4 лістапада 1984

Дата затрымання: 21 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 3 месяцы

Від пакарання: арышт

Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 верасня 2022

Дата вызвалення: 2 снежня 2022

Суддзя: Шоцік Таццяна

Пракурор: Даўгала Юлія

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Іван Віктаравіч Карабельнікаў, згодна з абвінавачаннем, 1 сакавіка 2022 года ў стане алкагольнага ап'янення меў намер пашкодзіць маёмасць у грамадскіх местах, і таму нанёс на паверхню бетоннага плота надпіс "НЕТ ВОЙНЕ" чырвонай фарбай. Гэта "істотна знізіла эстэтычныя характарыстыкі бетоннага плота, пацягнула за сабой неабходнасць правядзення прац па афарбоўцы раней пафарбаванага бетоннага плата, учыніўшы тым самым шкоду "Аўтакамбінату №2" на суму 14 рублёў 59 капеек".

Паводле падлікаў праваабаронцаў, Іван цалкам адбыў тэрмін і ў снежні 2022 г. выйшаў на волю з магілёўскай Турмы № 4.

Мінчука асудзілі да трох месяцаў арышту за надпіс "НЕТ ВОЙНЕ" на плоце

5 траўня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна вынесены прысуд 37-гадоваму Івану Карабельнікаву. Суддзя Таццяна Шоцік прызнала яго вінаватым паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса за надпіс "НЕТ ВОЙНЕ" на плоце і прысудзіла Карабельнікава да трох месяцаў арышту. Менавіта столькі запрасіла для мужчыны старшая памочніца пракурора Ленінскага раёна Юлія Даўгала.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»