Іван Канявега
дырэктар канцэртнага агенцтва
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 29 красавіка 1978
Дата затрымання: 17 снежня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 22 кастрычніка 2023
Суддзя: Мурашка Кацярына
Групы: Актывісты, Бізнесмены, Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Жан-Іў Леконт, сябра Сената Францыі
Іван Віктаравіч Канявега — індывідуальны прадпрымальнік, дырэктар канцэртнага агенцтва Horse&Vega, бізнес-аналітык і SEO-аптымізатар. Іван супрацоўнічаў з грамадскай арганізацыяй "Добрая справа" (дапамога дзецям з аўтызмам), Unisef і іншымі грамадскімі і дабрачыннымі арганізацыямі. Ратаваў бяздомных жывёл. Ён пацыфіст, цікавіцца экалогіяй, вельмі любіць музыку.
У 2014 годзе бацька Івана перанёс інсульт. Калі гэта здарылася, хлопец жыў за мяжой, але ўсё пакінуў і вярнуўся ў Беларусь, каб даглядаць за татам, вазіць яго па лекарах і дапамагаць яму. Спецыяльна для бацькі і людзей з парушэннем прамовы, якія перанеслі інсульт, на свае сродкі распрацаваў мабільную прыладу — праграму для аддаленай працы з лагапедам.
Першы раз Івана Канявегу затрымалі ў жніўні 2020-га пасля акцыі пратэсту, другі раз – 17 снежня. З таго часу ён знаходзіцца пад вартай. Яго абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса па падзеях у сталіцы з 9 на 10 жніўня: па ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі), ч. 1 арт. 218 КК (Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Фактычна абвінавачванне зводзілася да таго, што ён ударыў па машыне ДАІ, калі тая спрабавала праехаць праз натоўп пратэстоўцаў. Іван патлумачыў гэта тым, што баяўся, што яна на вялікай хуткасці заедзе ў натоўп. Сваёй віны ён не прызнаў, але кампенсаваў заяўленую маральную і матэрыяльную шкоду пацярпелым.
4 лютага 2021 г. суддзя Заводскага суда Кацярына Мурашка прысудзіла Івану 3 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Столькі, колькі прасіла прысудзіць пракурорка.
Палітвязень адбываў тэрмін у ПК № 15.
У кастрычніку 2023 г. выйшаў на волю.
Спрабаваў спыніць машыну ДАІ, каб яна не заехала ў людзей. На тры гады асудзілі прадпрымальніка Івана Канявегу