Іван Фількевіч
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Лубнік Вольга
Справы: Пратэсты Пінск
Фількевіч Іван Уладзіміравіч быў асуджаны ў судзе Пінскага раёна і г. Пінска паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу 16 і 17 верасня 2024 года разглядала суддзя Вольга Лубнік. Прысуд невядомы.
Верагодна, яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, якая праходзіла ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Пінску.
19 лістапада 2024 г. у Брэсцкім абласным судзе прыступілі да разгляду апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Крамянеўская Святлана. Наступнае паседжанне прызначанае на 3 снежня.