Іван Дацышын
студэнт, асуджаны на 4 гады ўзмоцненага рэжыму
Дата нараджэння: 30 снежня 1999
Дата затрымання: 30 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-6

Іван Уладзіміравіч Дацышын — 21-гадовы студэнт чацвёртага курса факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ.
У ноч з 11 на 12 жніўня ён знаходзіўся ў Мінску на праспекце Дзяржынскага каля парка Паўлава. Яны з сябрамі ўбачылі, што каля скульптуры зубра стаяць людзі, і вырашылі падыйсці да іх. Але яны не паспелі гэтага зрабіць: да прыпынку пад'ехаў аўтобус, адкуль пачалі выбягаць супрацоўнікі органаў унутраных спраў, людзі пачалі разбягацца.
Калі аўтобус з людзьмі пачаў рухацца, ён узяў камень і кінуў у бок транспарту. Ён не бачыў, ці трапіў куды-небудзь праз дрэнны зрок. Але Іван падкрэслівае, што ён кінуў толькі адзін камень, бо хацеў, каб міліцыя сыйшла і не затрымлівала людзей.
9 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна пачаўся разгляд справы Івана. На судзе выступілі два міліцыянты, прызнаныя па справе пацярпелымі. Яны сказалі, што не маюць прэтэнзій да абвінавачанага, выбачэнні яго прымаюць.
18 сакавіка быў вынесены прысуд: чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Менавіта такое пакаранне прасіў пракурор.
![]()
Пачаўся суд над Іванам Дацышыным: студэнт прызнаў віну, але супрацоўнікі ўпэўненыя, што пацярпелі не ад яго
Студэнту БДУ — чатыры гады "калоніі" узмоцненага рэжыму