Іван Чарнаморчанка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 траўня 1986
Дата затрымання: 14 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 13 траўня 2023
Суддзя: Мохараў Аляксандр
Справы: Пратэсты Гомель
У судзе Савецкага раёна Гомеля 14 траўня 2022 г. вынесены прысуд Івану Віктаравічу Чарнаморчанку. Жыхара Гомеля прызналі вінаватым у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Суддзя Аляксандр Мохараў прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год у калоніі агульнага рэжыму.
Палітвязень утрымліваўся ў СІЗА-3.
У траўні 2023 г. палітзняволены выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
За заклік "Падпальваем табакеркі!" жыхару Гомеля прысудзілі год калоніі