Іван Цагалка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 18 кастрычніка 1993
Дата затрымання: 13 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 21 чэрвеня 2023
Суддзя: Шаціла Сяргей
Пракурор: Раманенка Д. І.
Справы: Пратэсты Мінск
Іван Леанідавіч Цагалка — майстар будаўніча-мантажных работ з Мінску.
Яму было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да міліцыі) і па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Крымінальная справа тычылася падзей 13 верасня 2020 года, калі ў Мінску праходзіла акцыя пратэсту "Марш герояў" і частка пратэстоўцаў дайшла да Драздоў, дзе адбыліся затрыманні. Згодна з абвінавачваннем, Цагалка "ўдарыў адзін раз нагой па службовым аўтамабілі і тым самым пашкодзіў капот. Затым ён нанёс па два ўдары супрацоўнікам АМАП Папову і Назараву, якія не пацягнулі разладу іх здароўя". Іван прызнаў віну толькі ў тым, што неспадзявана ўдарыў па аўтамабілі. Па ўсіх астатніх эпізодах не прызнаў.
15 красавіка 2021 года суддзя суда Савецкага раёна Мінска Сяргей Шаціла абвясціў прысуд па справе Івана Цагалкі. Яго прызналі вінаватым і прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму.
У чэрвені 2023 г. стала вядома, што палітвязень выйшаў на волю з ПК № 15, цалкам адбыўшы тэрмін.
Тры гады калоніі атрымаў Іван Цагалка, які ўдарыў міліцэйскае аўто на акцыі пратэсту ў Драздах