Іван Бацюк
Дата затрымання: 4 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Маручак Сяргей
Месца зняволення: ПК № 2

Іван Іванавіч Бацюк абвінавачаны у здзяйсненні злачынства па ч. 1 і ч. 2 арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
Вядома, што справу разглядаў суддзя Сяргей Маручак, і што з 4 красавіка 2022 г. (у гэты дзень абвінавачанага затрымалі) і да суда мужчына знаходзіўся пад вартай.
За абразу Лукашэнкі Івана Бацюка прызналі вінаватым і прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму.
Для адбывання пакарання Івана накіравалі ў бабруйскую калонію № 2.
![]()
Брэст: два гады калоніі за абразу Лукашэнкі
Праваабаронцы даведаліся пра вынікі яшчэ аднаго "палітычнага" суда.