Ірына Караткевіч

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Казлоў Дзмітрый

Пракурор: Савенчук Віталь

23 лістапада 2022 года ў судзе Навабеліцкага раёна агучылі прысуд у дачыненні да жыхаркі Гомеля Ірыны Караткевіч. Агулам адбылося ажно пяць судовых пасяджэнняў, паведамляе "Гомельская Вясна", а сам працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Гэта значыць, што на пасяджэннях не маглі прысутнічаць сваякі або іншыя наведвальнікі, і грамадству невядома, што адбывалася ў зале суда. У выніку суддзя суду Навабеліцкага раёна Гомеля  пакараў жанчыну двума гадамі абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").

Каментар прыводзіць да "хіміі". Тры дыфамацыйныя прысуды за "абразу" Лукашэнкі

Згодна з інфармацыяй праваабарончага цэнтра "Вясна", самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій у Беларусі сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»