Ірына Вікхольм
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 27 траўня 1963
Дата затрымання: 28 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 1 верасня 2022
Суддзя: Брэган Яўген
Пракурор: Бацюшка Аляксандр
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Ірына Фёдараўна Вікхольм — грамадзянка Расіі.
Затрыманая 28 траўня 2021 года за твіт, напісаны 23 траўня. Твіт вёў на публікацыю ў "Жывым журнале" з перадрукам матэрыялу Рускай службы BBC пра інцыдэнт з самалётам Ryanair, на якім ляцеў Раман Пратасевіч. Вікхольм да перадруку дадала свой загаловак: "Чарговае злачынства Лукашэнкі: акт дзяржаўнага авіяпірацтва", прычым фраза "акт дзяржаўнага авіяпірацтва" прыводзілася ў тэксце BBC як рэакцыя МЗС Грэцыі.
Жанчыну абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта). Суддзя Маскоўскага суда Брэста Яўген Брэган 20 верасня 2021 года прыняў рашэнне пакараць Ірыну пазбаўленнем волі на паўтара года ў калоніі агульнага рэжыму.
У канцы снежня 2021 з'явілася інфармацыя аб пераводзе з СІЗА-7 у ПК № 4.
Ірына цалкам адбыла пакаранне і 1 верасня 2022 г. выйшла на волю, пасля чаго яе адразу дэпартавалі ў Расію. Жанчыне забаронена прыязджаць у Беларусь на працягу 10 гадоў.
У Брэсце грамадзянку Расіі пакаралі пазбаўленнем волі за паклёп на прэзідэнта