Ірына Шчасная

актывістка, рэдактарка папулярных тг-каналаў

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 29 чэрвеня 1987

Дата затрымання: 18 лістапада 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 29 чэрвеня 2024

Суддзя: Ланчава Ірына

Групы: Адміністратары ТГ-каналаў, Актывісты

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Моніка Хольмаер, дэпутатка Еўрапарламента

Ірына Уладзіміраўна Шчасная — актывістка, рэдактарка папулярных тэлеграм-каналаў, сярод якіх "Мая краіна Беларусь".

Ірына была затрымана 18 лістапада 2020 года была супрацоўнікамі СК, якія былі пераапранутыя ў форму ЖЭС. Калі маці Ірыны заходзіла ў пад'езд дома, "супрацоўнікі ЖЭС" спыталі ў яе, ці ёсць у кватэры гарачая вада. Калі маці дзяўчыны адказала, што не жыве тут, людзі зайшлі з ёй у пад'езд і жорстка адштурхнулі сталую жанчыну. У кватэры Ірыны быў праведзены вобшук, канфіскаваныя ноутбук, тэлефон, грошы. Пасля гэтага Ірыну павезлі для допыту ў СК.

27 лістапада Ірыне было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). 

25 траўня 2021 года ў Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па крымінальнай справе супраць сямі палітвязняў: сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца, блогера Змітра Казлова, грамадскай актывісткі Ірыны Шчаснай, актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча. Суд пачаўся 12 траўня і праходзіў у закрытым рэжыме, бо, як тлумачаць у судзе, "матэрыялы справы адносяцца да таямніцы, якую ахоўвае закон". У першыдзень каля суда затрымалі дваіх журналістаў і арыштавалі іх на "суткі". Палітвязняў абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу у масавых беспарадках па ч.1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, а Афнагеля і Войніча — яшчэ па ч. 3 арт. 293 КК. Суддзя Ірына Ланчава асудзіла палітзняволеных Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля і Андрэя Войніча да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова і Максіма Вінярскага — да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Ірыну Шчасную — да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Адбывала тэрмін у ПК № 4.

Выйшла на волю 29 чэрвеня 2024 г. 

"Адміністрацыя прыклала руку, каб жыццё ператварылася ў пекла" — Ірына Шчасная пра гады ў калоніі № 4

Былая палітзняволеная, якая прабыла за кратамі амаль чатыры гады, цяпер сутыкаецца з новымі выклікамі — ад адаптацыі да новай краіны і адбудовы адносінаў з сынам да псіхалагічнага аднаўлення пасля перанесеных выпрабаванняў. Ірына Шчасная распавяла пра ўмовы ўтрымання ў гомельскай жаночай калоніі № 4 і складанасці рэсаалізацыі пасля вызвалення.

Шмат катоў і першыя сняжынкі... Як жыве Ірына Шчасная ў калоніі

Роўна год таму – 18 лістапада 2020 года – затрымалі Ірыну Шчасную. Яна прайшла допыты ў СК, СІЗА-1 у Мінску і суд у Магілёве, дзе ёй вынеслі прысуд у чатыры гады калоніі. Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў ПК-4 (горад Гомель). "Вясне" ўдалося даведацца, як яна жыве і што адчувае.

Ва ўдзеле ў масавых беспарадках абвінавачваюць рэдактарку папулярнага ТГ-канала Ірыну Шчасную

Рэдактарцы канала «Мая краіна Беларусь» у ТГ Ірыне Шчаснай прад'явілі абвінавачанне па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках). Яна застаецца пад вартай.

 

 

Ад 4 да 7 гадоў калоніі. У Магілёве вынеслі прысуды Севярынцу, блогеру Казлову і актывістам "Еўрапейскай Беларусі"

Сёння, 25 траўня, у Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па крымінальнай справе супраць сямі палітвязняў.

Пачынаецца закрыты суд над Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі». Што вядома

Пакуль адсутнічае магчымасць па грамадзянскім назіранні за дадзеным судовым працэсам, «Вясна» распавядае ўсё, што вядома пра абставіны гэтай гучнай справы.

"Я ўпэўненая, што людзям на волі пацяжэй". Гісторыя палітзняволенай Ірыны Шчаснай: лісты, турма, салідарнасць і сям'я

У Магілёве працягваецца суд над актывістамі "Еўрапейскай Беларусі" і Паўлам Севярынцам. "Крымінальная справа разглядаецца ў закрытым рэжыме, у залу суда не пусцілі нават блізкіх сваякоў", — напісала "Еўрапейская Беларусь".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»