Ірына Сташкевіч
Дата нараджэння: 24 студзеня 1967
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Карсюк Дзмітрый, Запаснік Марына, Космач Уладзімір
Пракурор: Багуслаўская
Мінчанку ў чацвёрты раз асудзілі за абразу міліцыянта
12 красавіка 2022 года ў судзе Цэнтральнага раёна горада Мінска да двух гадоў «хатняй хіміі» асудзілі 55-гадовую маці-адзіночку з Мінску Ірыну Сташкевіч.
Гэта яе чацвёрты суд па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады): яе судзілі за «абразлівыя» каментары ў дачыненні да начальніка ГУБАЗіК Паршына, супрацоўніка Маладзечанскай інспекцыі Яўгена Калясені, міліцыянта Віталя Куляшова.
Пяць гадоў таму АНТ зняў сюжэт пра Ірыну Сташкевіч: жанчына аформіла апякунства над дачкой суседкі, якая памерла.
Гэты суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Справу, як і другі раз, разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк.
У агульнай суме Ірыне прызначана 2,5 гады «хатняй хіміі».
Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Суд у Мінску за абразу палкоўніка ГУБАЗіК
Тры словы — тры гады. Жыхарку Мінска асудзілі за абразу былога міліцыянта, якому было "вельмі некамфортна"
Мінск: жанчыну другі раз асудзілі за "абразу" у каментарах