Ірына Саўрыцкая

Дата нараджэння: 8 чэрвеня 1966

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Макарэвіч Міхаіл

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Саўрыцкая Ірына Аляксееўна была асуджана ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы). З 13 па 21 лістапада 2024 г. справу разгледзеў суддзя Макарэвіч Міхаіл.

У гэты дзень таксама былі асуджаныя Саўрыцкі Генадзь Станіслававіч, Вярбіцкая Віялета Генадзеўна.

Ірына працавала спецыялістам па продажах, а пасля менеджарам у «Анастане».

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь 7 лютага 2025 года разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Кавальчук Андрэй Віктаравіч.

7 сакавіка 2025 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Вядома, што Ірына пачала адбываць прысуд.

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Генадзь Саўрыцкі яшчэ з 90-х узначальвае прадпрыемства па вытворчасці пенапласту ў Мінску. Яго судзяць разам з жонкай і малодшай дачкой.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»