Ірына Сапрыгіна
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 26 снежня 1966
Дата затрымання: 30 кастрычніка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Стрэльчанка Анатоль
Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост
Ірына Іванаўна Сапрыгіна затрыманая за каментар у чаце ўкраінскага блогера. Яе абвінавачваюць паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі).
Праваабаронцам "Вясны" сталі вядомыя акалічнасці затрымання. Гэта адбылося 30 кастрычніка 2023 года ў Мазыры, дзе Ірына жыве. Да жанчыны прыехалі людзі ў масках, правялі ператрус, а затым затрымалі яе па крымінальнай справе ў межах артыкула 368 КК. Спачатку Ірына знаходзілася ў ІЧУ на Акрэсціна некалькі дзён, затым яе перавялі ў Жодзіна, аднак цяпер месцазнаходжанне жанчыны невядомае: яе павінны былі перавесці ў СІЗА горада Гомеля, аднак там кажуць, што яе няма.
За час знаходжання на Акрэсціна Сапрыгіна двойчы перахварэла віруснымі захворваннямі, аднак не атрымлівала належнага лячэння.
Вядома, што Ірына Сапрыгіна ў апошні год знаходзілася дома, бо даглядала за сваёй 83-гадовай маці — ліквідатаркай ЧАЭС, што мае інваліднасць другой групы. Маці Сапрыгінай не можа заставацца адна праз стан здароўя (яна невідушчая), а іншых сваякоў у яе няма. Тым не менш Ірыне не змянілі меру стрымання са змяшчэння пад варту на паручальніцтва. Вядома таксама, што да маці Сапрыгінай прыходзіў міліцыянт і пытаўся пра яе стаўленне да Украіны і Ізраіля.
Утрымлівалася ў СІЗА-3.
У судзе Мазырскага раёна 5 сакавіка 2024 г. пачаўся разгляд крымінальнай справы Ірыны. Ёй інкрымінавалі абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і абразу Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Справу разглядаў суддзя Анатоль Стрэльчанка.
15 сакавіка 2024 г. агучаны прысуд — абмежаванне волі тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія). Таксама Ірыне прысуджаны штраф у памеры 100 базавых велічынь.
5 красавіка 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
Вынесены прысуд пенсіянерцы з Мазыра, якая нібыта абразіла Аляксандра Лукашэнку
«У турме не перажывала так за сябе, як цяпер за родных». Гісторыя беларускі, у якой арыштавалі маці
Пыталіся пра стаўленне да Украіны і Ізраіля. Сталі вядомыя акалічнасці затрымання Ірыны Сапрыгінай