Ірына Санкоўская
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 30 снежня 1964
Дата затрымання: 14 верасня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Аліферук Марыя
Пракурор: Мельнікаў Глеб
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя, Пенсійны ўзрост
Ірыну Георгіеўну Санкоўскую абвінавацілі ў тым, што яна пакінула каментары ў тэлеграм-чаце ў бок Лукашэнкі і Юрыя Караева, якія суд палічыў абразлівымі. Таксама жанчына апублікавала выяву чырвона-зялёнага сцяга, на фоне якога была выяўлена нацысцкая свастыка. Да суда Ірына знаходзілася пад вартай.
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 14 снежня 2023 года яе асудзілі паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марыя Аліфярук прызначыла Ірыне адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дзяржабвінаваўцам выступіў памочнік пракурора Глеб Мельнікаў.
19 сакавіка 2024 г. разглядалася апеляцыйная скарга Ірыны. Старшыня судовай камісіі Мікалай Сянько.
Утрымлівалася ў СІЗА-7. Адбывала тэрмін у ПК № 4.
Выйшла на волю па памілаванні 20 жніўня 2024 г.
Мінімум 13 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснёў
Жанчыну перадпенсійнага ўзросту асудзілі на паўтара года калоніі за каментары пра Лукашэнку і "здзек з дзяржаўных сімвалаў"