Ірына Рыбалка
намесніца дырэктара TUT.BY
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 26 жніўня 1970
Дата затрымання: 18 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
Ірына Уладзіміраўна Рыбалка — намесніца дырэктара TUT.BY. Ірына была затрымана 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай супраць TUT.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса), і змешчаная ў СІЗА-1.
Ірына была адной з першых супрацоўніц ТАА "Тут Бай медыя". У кампаніі займае пасаду намесніка генеральнага дырэктара па агульных пытаннях, адначасова кіруе аддзелам суправаджэння продажаў і кантралюе выхад рэкламы. Калегі распавядаюць, што яна сапраўдны кіраўнік. Ірына вельмі спакойны, разважлівы і сумленны чалавек. А яшчэ яна разумее тое, што адбываецца ў любой сітуацыі і ўмее прагназаваць. Калегі дадаюць, што яна вельмі адказная, адкрытая і прыязная.
У Ірыны ёсць муж. Яна вельмі любіць жывёл, трымае двух сабак і некалькі катоў, якіх забрала з вуліцы.
11 сакавіка 2022 года з СІЗА №1 выйшлі былыя намесніца галоўнага бухгалтара "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" Марыя Новік, намесніца генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Ірына Рыбалка і галоўная бухгалтарка Анжэла Асад. Усе яны знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні і падпіскай аб нявыездзе. Прад'яўленае раней абвінавачанне не знятае.
Что известно о задержанных сотрудниках TUT.BY? Рассказывают коллеги