Ірына Пярцова
Дата нараджэння: 11 лютага 1995
Дата затрымання: 20 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Зубеня Міхаіл
Месца зняволення: ПК № 4

Ірына Алегаўна Пярцова — выхавальніца ў дзіцячым садку, была затрымана напрыканцы верасня 2021 года па крымінальнай справе аб стварэнні экстрэмісцкага фармавання (тэлеграм-чату) і за перформанс на гарадскіх могілках, калі кампанія маладых людзей усталявала на магілу партрэт Лукашэнкі і адкаркавала шампанскае.
Ірыне прад'яўлена абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства). Жанчыну змясцілі ў СІЗА.
У судзе Віцебскага раёна 25 красавіка 2022 года пачаўся разгляд крымінальнай справы. 20 траўня суддзя Міхаіл Зубеня прызнаў Ірыну вінаватай і прызначыў ёй пакаранне: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Палітзняволеная адбывае пакаранне ў ПК № 4.
Вынесеныя суровыя прысуды ўдзельнікам "віцебскіх перформансаў"
Ад двух да шасці гадоў калоніі: дзяржабвінавачванне запрасіла тэрміны для ўдзельнікаў "віцебскіх перформансаў"
Віцебск: у судзе за “экстрэмісцкія перформансы” дапыталі сведкаў і абвясцілі тайм-аут
![]()
У Віцебску працягваецца судовы працэс над удзельнікамі "экстрэмісцкіх перформансаў”
![]()
У Віцебску чатырох палітвязняў судзяць за “экстрэмісцкія перформансы”