Ірына Мажарская
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Млечка Андрэй
Групы: Выкладчыкі
Справы: Пратэсты Мінск
Ірына Пятроўна Мажарская — цяпер ужо былая настаўніца геаграфіі Мінскай гімназіі № 25 імя Рымы Шаршнёвай. Яна рыхтавала вучняў да ўдзелу ў Рэспубліканскай алімпіядзе, была кіраўніцай каманды горада Мінска па геаграфіі. Летась адзін з яе вучняў на алімпіядзе атрымаў дыплом трэцяй ступені па геаграфіі, а адміністрацыя гімназіі выказвала Ірыне словы падзякі за добрую працу.
Сёлета Ірыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэсных акцыях у жніўні 2020 года, у выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Жанчына цалкам прызнала віну ў раскаялася ў здзейсненым (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
У судзе Фрунзенскага раёну Мінска 19 верасня 2023 года яе асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Мінскую настаўніцу геаграфіі паказальна асудзілі на тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыях пратэсту