Ірына Кузьмянчук

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Рубашэўская Людміла

Пракурор: Шарко Алена

Ірына Кузьмянчук - фігурантка "справы карагодаў".

Пасля "Марша герояў" 13 верасня ў Брэсце супраць пратэстоўцаў, якія спявалі і танчылі ў карагодах, узбудзілі крымінальную справа па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Фігурантамі крымінальнай так званай "справы карагодаў" сталі дзясяткі людзей. Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Следчыя, пракуроры і суды працуюць "дзясяткамі": крымінальныя справы размеркавалі па дзесяць чалавек. 

З улікам дадзенага прысуду, па стане на 4 траўня 2022 года ў рамках "карагоднай" справы асуджаныя ўжо 127 чалавек.
Агулам ім прысудзілі:

- 119 гадоў «хатняй хіміі»;
- 90,5 года «хіміі»;
- 13 гадоў і 8 месяцы калоніі.

11 фігурантам "справы карагодаў" вынеслі прысуды

4 траўня 2022 года ў судзе Жабінкі і Жабінкаўскага раёна вынесеныя прысуды яшчэ 11 абвінавачаным па "справе карагодаў". Суддзя Людміла Рубашэўская падтрымала прапанову пракуроркі Алены Шарко, якая запрасіла для іх тэрміны тыдзень таму, 27 красавіка. Зняволеным агучылі наступныя прысуды:

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»