Ірына Коваль
Дата нараджэння: 16 сакавіка 1967
Дата затрымання: 9 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Ірына Віктараўна Коваль была затрымана 9 лютага 2022 г. у межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Вядома, што Ірына працавала ў бібліятэцы, адкуль была звольненая на пачатку года.
Ірыне прад'яўлена абвінавачванне, яе змясцілі ў СІЗА. 10 траўня 2022 г. ейную справу перадалі ў пракуратуру.